iihf.com
Зборная Італіі прайграла на чэмпіянаце свету па хакеі сёмы матч запар і вылятае ў ніжэйшы дывізіён. 15 мая італьянцы саступілі Даніі 0:2, прычым другі гол яны забілі на перадапошняй хвіліне сабе самі.
Пры ліку 0:1 зборная Італіі замяніла брамніка на шостага палявога гульца, але абаронца Аляксандр Эгер паслізнуўся і накіраваў шайбу ў пустыя вароты.
Відэа моманту з адзнакі 01:40
Зборная Беларусі, якая гуляе ў іншай групе, фінішуе сёмай. У беларусаў пяць паразаў і перамога над Славеніяй (славенцы таксама пакідаюць эліту), а таксама ў аўторак заключны матч з Нарвегіяй
0
0
0
0
0
0