У заключным для сябе матчы на чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі перамагла Нарвегію з лікам 4:3 (0:0, 2:1, 2:2).
Для абедзвюх зборных гульня нічога не вырашала. Нарвежцы не змаглі прабіцца ў чвэрцьфінал, беларусы трыма днямі раней гарантавалі сабе месца ў эліце.
Нагадаем, што беларусы прайгралі на ЧС пяць матчаў (Фінляндыя, 2:3; Чэхія, 1:6; Канада, 0:6; Швейцарыя, 0:3; Францыя, 3:4 па булітах) і перамаглі Славенію (5:2) ды Нарвегію (4:3).
Канада — 16 (6), Чэхія — 13, Швейцарыя — 12, Фінляндыя — 11, Францыя — 10, Нарвегія — 8, Беларусь — 7, Славенія — 1.
Славенія пакідае элітны дывізіён.
Сёння згуляюць Чэхія — Швейцарыя, Канада — Фінляндыя.
***
Матчы 1/4 фіналу пройдуць у чацвер, паўфіналы — у суботу, фінал — у нядзелю.
Наступны ЧС адбудзецца ў Даніі.