У Мінску «Опель» пасля сутыкнення з «Ягуарам» перакуліўся на дах.

Аварыя адбылася 22 мая каля 09.00. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Ягуара» ехаў па вуліцы Арлоўскай з боку вуліцы Чарвякова ў другой паласе. Калі ён перастроіўся ў трэцюю паласу, то ўбачыў, што наперадзе з меншай хуткасцю едзе «Опель». Кіроўца «Ягуара» паспрабаваў вярнуцца зноў у другую паласу, але зачапіў «Опель». Ад удару апошні наехаў на бардзюр і перакуліўся на дах.

І кіроўца, і пасажырка Opel былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, таму сур'ёзных траўмаў у ДТЗ не атрымалі, адзначылі ў ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?