У рэспубліканскім пункце мытнага афармлення «Брэст-Цэнтральны» выяўлена і канфіскавана буйная сума замежнай валюты, якая перамяшчаецца праз мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза без дэкларавання, паведамілі ў Брэсцкай мытні.

Выпадак адбыўся падчас мытнага кантролю ў цягніку Масква — Парыж. Грамадзянін Расіі, які ехаў у купэ, у вусным апытанні заявіў пра адсутнасць пры сабе тавараў і наяўных грошай, якія падлягаюць дэклараванню. Аднак сярод асабістых рэчаў пасажыра інспектары выявілі звыш 23 тыс. еўра. У адпаведнасці з заканадаўствам 8,9 тыс. еўра, якія не перавышалі ў эквіваленце $10 тыс. і не падлягалі дэклараванню, вернутыя мужчыну. Астатняя сума ў памеры 14,3 тыс. еўра канфіскавана ў яго да рашэння суда.

У адносінах да расіяніна распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.2 ст.14.5 (недэклараванне тавараў) КаАП.

Брэсцкая мытня нагадвае грамадзянам, што згодна з мытным заканадаўствам пры адначасовым перамяшчэнні праз мяжу грашовых сродкаў у эквіваленце больш за $ 10 тыс. Сума падлягае дэклараванню ў пісьмовай форме шляхам падачы пасажырскай мытнай дэкларацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?