Адзін чалавек загінуў і яшчэ чатыры атрымалі розныя траўмы ў ДТЗ, якое адбылося ноччу 31 мая ў Пушкінагорскім раёне Пскоўскай вобласці.

Паводле інфармацыі рэгіянальнага ўпраўлення МНС, у 03.16 на 385-м кіламетры трасы Р23 Санкт-Пецярбург — Невель мікрааўтобус Volkswagen Transporter, які ехаў з Санкт-Пецярбурга ў Мінск, здзейсніў наезд на бетонны блок. Паведамляецца, што на гэтым участку дарогі вядуцца рамонтныя работы, пра што ёсць адпаведныя папераджальныя знакі.

У мікрааўтобусе было 8 пасажыраў і кіроўца — усе беларусы. У выніку ДТЗ загінуў 27-гадовы мужчына, яшчэ чацвёра атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?