«Белтэлекам» тлумачыў «Нашай Ніве», што гэта звязана «са змяненнем дамоўных адносін з Гідраметам і прывядзеннем працы службы «195» да адзінага фармату па ўсёй краіне».

Гідрамет удакладняў, што дамова была разарваная па ініцыятыве «Белтэлекама», які вырашыў агучваць прагноз самастойна і, як высветлілася, па-руску.

Карыстальніца сацыяльных сетак Настасся Менская паведаміла, што звярнулася ў «Белтэлекам» з просьбай вярнуць беларускую мову ў прагноз. З адказу, які яна атрымала, вынікае, што Настасся не адзіная, каго турбуе гэтае пытанне. Паколькі такіх зваротаў было адпраўлена шмат, «Белтэлекам» адправіў запыт у Гідрамет з прапановай аб’яўляць надвор’е па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?