Аквапарк Dreamland, які павінен быў адкрыцца 1 чэрвеня, пераносіць пачатак сезону на нявызначаны тэрмін з-за ўмоў надвор'я.

Аквапарк плануе пачаць працу, калі надвор'е будзе на ўзроўні +22°С.

— Калі мы зразумелі, што не можам адкрыцца 1 чэрвеня, планавалі адкрыццё на нядзелю, 4 чэрвеня (надвор'е якраз павінна была быць +23°С). Але сёння яно зноў памянялася, таму адміністрацыяй было прынята рашэнне адкрываць аквапарк пры тэмпературы паветра ад +22°С, — паведамілі ў «Дрымлэнд».

У аквапарку адзначылі, што вада ў акваторыі падаграваецца аўтаматычна.

— Але калі вы выйдзеце з вады ў +15°С, вам будзе не вельмі прыемна. Досвед мінулых сезонаў паказаў, што менавіта тэмпература ніжэй +22°С не вельмі камфортная для наведвальнікаў і нават для загарання.

У гэтым сезоне цэны ў аквапарку будуць вар'іравацца ад 18 да 24 рублёў за ўваход у буднія дні да 22-28 рублёў у выходныя. VIP-зона з лежаком, парасонам, колам і парковачным месцам абыйдзецца ў 40 рублёў з чалавека. Таксама на сайце аквапарку паведамляецца аб перадпродажы ўваходных білетаў (купіўшы да 1 чэрвеня, госць плаціць 18 рублёў). Тэрыторыя, акрамя саміх горак, басейнаў і зон для адпачынку, абсталявана распранальнямі, туалетамі, а таксама некалькімі летнімі кафэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?