Фота Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці

Фота Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці

Мех з касцьмі чалавека знойдзены пры правядзенні веснавых палявых работ на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства ў вёсцы Хатоўня (Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць), паведаміў карэспандэнту БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскае вобласці Руслан Габрылёў.

На тэрыторыі, дзе былі знойдзеныя парэшткі, некалі знаходзіўся прыватны дом. Праз тое, што доўгі час у ім ніхто не пражываў, будынак знеслі, а ўчастак перадалі ва ўласнасць мясцоваму сельгаспрадпрыемству. Некалькі тыдняў таму пры правядзенні веснавых палявых работ трактар наткнуўся на мех з чалавечымі парэшткамі.

Фота Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці

Фота Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці

Папярэдне выяўлена, што парэшткі могуць належаць мужчыну 1959 года нараджэння, які жыў у знесеным доме. Вядома, што ў 2001 годзе ён паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю і бясследна знік. Эксперты правялі агляд і даследаванне костак шкілета, у выніку чаго высветлілася, што на чэрапе ёсць характэрныя пашкоджанні. Таксама канфіскаваныя ўзоры для наступнага генатыпаскапічнага даследавання для высвятлення асобы. Прычына смерці высвятляецца. Эксперты мяркуюць, што пашкоджанні на чэрапе маглі стаць яе перадумовай,

Па словах Руслана Габрылёва, следства мяркуе, што нанесці смяротныя ўдары мог старэйшы брат загінулага. «Па шматлікіх сведчаннях аднавяскоўцаў, паміж мужчынамі былі пастаянныя спрэчкі і лаянка. Прадметам спрэчкі і матывам забойства маглі паслужыць пенсія маці і грашовая кампенсацыя, выплачаная ёй як былому вязню нацысцкіх канцлагераў», — распавёў ён. Праверку па гэтым факце праводзіць Рагачоўскі аддзел следчага камітэта. Расследаванне справы ўскладняе тое, што падазраваны мужчына памёр у 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0