Сістэму працоўных спаборніцтваў неабходна адраджаць ў Беларусі. Такое меркаванне ў інтэрв'ю газеце «Рэспублiка» агучыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда.

«Гэта трэба вяртаць як сістэму. На гэта мы і нацэльваемся, — сказаў ён. — Так, мы не можам на 100% капіяваць савецкі досвед. Але сабрацца вялікім колам, з прадстаўнікамі працоўных калектываў, наймальнікаў, урада і прадумаць такую мадэль на ўзроўні Нацыянальнай рады па працоўных пытаннях трэба. Мэта - узняць прэстыж працы, ролю чалавека працы».

Міхаіл Орда адзначыў, што месцамі ў краіне працоўныя спаборніцтвы засталіся. «Там, дзе яшчэ працуюць, як іх называюць, чырвоныя дырэктары, гэта ёсць. І гэтыя выспачкі трэба не толькі не згубіць, але і паспрабаваць іх досвед распаўсюдзіць, - сказаў ён. - Я езджу па прадпрыемствах і бачу, што там, дзе не надаецца належнай увагі чалавечаму фактару, дзе няма сістэмы заахвочванняў, там і вынік заўсёды ніжэйшы. Проста настрой людзей халодны, няма вытворчай звязкі, духу калектыву, калі кожны перажывае за прадпрыемства, як за сваё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0