Валанцёрская служба «Вясны» запусціла кампанію па змяненні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

Каб дапамагчы кампаніі, праваабаронцы заклікаюць накіраваць заканадаўцам прапанову аб унясенні зменаў у заканадаўства аб свабодзе сходаў. Збор подпісаў будзе ажыццяўляцца да 01 жніўня 2017 года. 

Каб падтрымаць кампанію, кожны ахвотны можа запоўніць зварот ад свайго імя. 

Калектыўны зварот будзе накіраваны ў Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Савет Міністраў, Адміністрацыю прэзідэнта на адрас электроннай пошты. Дакумент складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб», таму дзяржаўныя органы будуць абавязаныя яго раздледзець. 

Праваабаронцы звяртаюць увагу, што «існуючы ў Рэспубліцы Беларусь Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» прадугледжвае працаёмкую працэдуру ўзгаднення і атрымання дазволу на правядзенне мірнага сходу, ускладняючы тым самым рэалізацыю кожным свайго права выражаць сваё меркаванне, ідэі і перакананні, удзельнічаючы ў мірных сходах», таму дакумент патрабуе зменаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0