У пятніцу тэмпература паветра ўначы складзе 6—12 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах паветра астудзіцца да +3 - 5 градусаў, днём чакаецца 20—26 градусаў.

У суботу тэмпература паветра ўначы складзе +8—15 градусаў, у паўночна-ўсходніх раёнах пры ясным небе яна панізіцца да +6-7 градусаў. Днём будзе 16-23 градусаў цяпла, па паўночным усходзе паветра прагрэецца да +25.

У нядзелю, 18 чэрвеня, у дзённыя гадзіны максімальныя тэмпературы дасягне +21-27 градусаў.

У панядзелак будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па поўначы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца 22-28 градусаў цяпла.

У аўторак, 20 чэрвеня, будзе таксама пераважна без ападкаў, толькі днём у паўночна-заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль, днём прагназуецца 22-27 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 29 градусаў.

У сераду, 21 чэрвеня, надвор'е абумовіць атмасферны фронт, за якім пачне паступаць больш свежае паветра з Балтыйскага мора, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 18-25 градусаў цяпла, толькі па паўднёвым усходзе чакаецца да плюс 28 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?