Упраўленнем Следчага камітэта па горадзе Мінску вызначаюцца абставіны дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося сёння ноччу на праспекце Незалежнасці, паведамілі ў СК.

Паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай следчымі падчас агляду месца здарэння, выяўлена, што ДТЗ адбылося ў пачатку трэцяй гадзіны раніцы 20 чэрвеня.

«Кіроўца таксі, рухаючыся па праспекце Незалежнасці ў кірунку плошчы Перамогі, здзейсніў наезд насупраць Палаца прафсаюзаў на дзяўчыну 1998 года нараджэння, якая перабягала праспект», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.

Паводле яго слоў, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў дзяўчына памерла на месцы аварыі. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, у момант ДТЗ кіроўца быў цвярозы. Заведзеная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі, паведаміў Клімовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0