Два чалавекі загінулі ў ДТЗ, якое адбылося 19 чэрвеня, у 20.00, ва Уздзе. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы жыхар Уздзенскага раёна, кіруючы матацыклам «Кавасакі» і рухаючыся са значным перавышэннем устаноўленага на дадзеным участку хуткаснага рэжыму, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на апору лініі электраперадачы.

У выніку ДТЗ малады чалавек загінуў на месцы, а 28-гадовы пасажыр, які ехаў з ім, памёр у бальніцы.

 кіроўца не меў пасведчання кіроўцы. Матацыкл Kawasaki EX 500S ён набыў некалькі дзён таму. Пасажыр у момант ДТЗ знаходзіўся без моташлема.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?