Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі заявіў, што правядзе ўвечары 7 ліпеня акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Яна будзе прысвечана палітвязням і беларуска-расійскім вучэнням «Захад-2017».

Вінярскі прымяркоўвае акцыю да сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая пройдзе ў Мінску з 5 да 9 ліпеня.

Актывіст збіраецца выходзіць на пратэст а 18-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0