Вячаслаў Мальцаў — расійскі апазіцыянер з нацыяналістычнымі поглядамі. Ён праславіўся тым, што падчас парламенцкіх дэбатаў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання заклікаў да імпічмента Пуціну.

Цяпер на Мальцава завялі крымінальную справу за стварэнне экстрэмісцкай супольнасці. Знаёмыя сілавікі папярэдзілі яго пра магчымае затрыманне, і апазіцыянер паспеў уцячы з Расіі.

Ён накіраваўся ў Беларусь, каб транзітам праехаць праз Украіну ў Малдову. Аднак ва Украіну яго не прапусцілі, патлумачыўшы, што Мальцаў удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі «ДНР». Сам ён гэта адмаўляе. Месца яго знаходжання пакуль невядомае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?