У Гамбургу працягваюцца пратэсты анархістаў, антыкапіталістаў і ўсіх іншых актывістаў левага кшталту. Нагадаем, яны выступаюць супраць саміта G20.
Пратэсты і беспарадкі доўжыліся амаль усю ноч. Паліцыя ўжывала дубінкі, вадамёты і пярцовы газ. Падчас сутычак пацярпелі каля 200 паліцэйскіх.
«Перапынак» у баях адбыўся толькі калі каля паўтысячы левых актывістаў бралі штурмам адзін з супермаркетаў горада і ўрэшце разрабавалі яго.
0
0
0
0
0
0