Беларусь не мае намеру адмаўляцца ад рускай мовы, але будзе спрабаваць падняць беларускую мову да ўзроўню рускай, заявіў на адкрыцці пленарнага пасяджэння XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама спыніўся на значэнні рускай мовы, адзначыўшы, што гэта яго родная мова. «На ім дзеюць не толькі рускія, расіяне, але і іншыя народы. Гэта спляценне душ многіх народаў. Руская мова — гэта наша мова. Мы і беларускую мову зараз спрабуем падняць да ўзроўню рускай», — заявіў прэзідэнт.

Ён упэўнены, што страціць сёння рускую мову — гэта страціць гісторыю, сучаснасць і сваю будучыню. «Трэба выкарыстоўваць усе мовы», — адзначыў Лукашэнка.

«Нядаўна заўважыў, што англійскай мовы больш, чым рускай і беларускай. Я прасіў міністра разабрацца. Ад рускай мовы мы ніколі не будзем адмаўляцца. Мы за яе будзем змагацца», — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?