Кітайскія ўлады пачалі часткова блакаваць месенджар WhatsApp. Рашэнне было прынята ўрадам краіны, піша The New York Times са спасылкай на неназваную крыніцу. Частковае блакаванне пацвердзілі эксперты.

Многія карыстальнікі пазбавіліся магчымасці адпраўляць фатаграфіі і відэа, а некаторыя не могуць адпраўляць нават звычайныя паведамленні.

Прадстаўнікі WhatsApp ніяк не пракаментавалі блакаванне.

WhatsApp належыць Facebook, якая заблакаваная ў Кітаі з 2009 года. У 2014 годзе ўлады краіны зачынілі доступ да яшчэ аднаго сэрвісу кампаніі — Instagram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?