На днях у сталіцы затрымалі мужчыну, які недалёка ад плошчы Бангалор размахваў нажом і пачынаў канфліктаваць з мінакамі. Дзякуючы відавочцам міліцыя своечасова яго спыніла. Падрабязнасці паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу МУС.

Каля апоўначы супрацоўнікі Дэпартамента аховы атрымалі паведамленне, што на прыпынку грамадскага транспарту невядомы размахвае нажом.

— З кожнай хвілінай інфармацыя змянялася, як і дзеянні неадэкватнага грамадзяніна: спачатку ён проста размахваў нажом, потым спрабаваў парэзаць слуп, а ўжо пасля пачаў канфліктаваць з людзьмі, якія чакаюць транспарт, яны і патэлефанавалі ў 102, — распавёў супрацоўнік Дэпартамента Андрэй Паскін.

Тым часам хуліган сышоў з прыпынку, прайшоў пару вуліц і праехаў некалькі прыпынкаў на тралейбусе. Дзякуючы падказкамі мінакоў, праваахоўнікі нагналі яго ў раёне ГЦ «Еўропа».

- Хочацца адзначыць і падзякаваць неабыякавым мінчанам. Менавіта іх ўважлівасць і ўдзел спрыялі злове парушальніка. Ад канфлікту на прыпынку і аж да затрымання маладая сямейная пара адсочвала рух, інфармавала нас пра яго месцазнаходжанне. Дзякуй ім вялікае, - кажа Андрэй Паскін.

У выніку быў затрыманы 40-гадовы жыхар Салігорска. Паведамляецца, што ён спрабаваў аказаць супраціў міліцыі і знаходзіўся «відавочна алкагольным і наркатычным ап'яненні». На рахунку госця сталіцы - дзясяткі адміністрацыйных правапарушэнняў і ўлік у дыспансеры.

За дробнае хуліганства на яго складзены яшчэ адзін пратакол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0