Урад Азэрбайджана выдзеліў 225 кватэр журналістам. Падарунак прымеркавалі да Дня нацыянальнага друку.

Усе кватэры разьмяшчаюцца ў адным 17-павярховым доме, перадае прэс-служба азербайджанскага прэзідэнта. Гэта ўжо другі дом, пабудаваны адмыслова для журналістаў. Ільхам Аліеў паведаміў, што цяпер закладзены трэці дом для журналістаў — яшчэ на 255 кватэр.

«Гэта чарговае праяўленне ўвагі дзяржавы пра азербайджанскую журналістыку, — цытуе прэс-служба прэзідэнта. — Азербайджанская журналістыка развівае і адыгрывае вельмі станоўчую ролю ў грамадзтве. Свабода выказвання забяспечана ў Азербайджане».

Па словах Аліева, журналісты, што атрымалі кватэры, належаць да розных палітычных спектраў.

«Людзі з рознымі палітычнымі поглядамі, якія належаць да розных партый, будуць жыць тут разам, як адна сям'я», — сказаў Аліеў.

У Азэрбайджане бясплатна выдаюць кватэры з 2013 года. Права на жыллё даюць журналістам, якія бесперапынна прапрацавалі не менш за тры гады ў адным СМІ, і якія маюць не менш за 10-гадовы стаж працы ў журналістыцы.

У той жа час міжнародныя праваабарончыя арганізацыі крытыкуюць Баку за парушэнне правоў журналістаў. Арганізацыя Freedom House ў 2017 годзе паставіла Азербайджан у групу «несвабодных» краінаў па індэксе свабоды СМІ.

Карэспандэнт Радыё Свабода ў Баку Хадзіджа Ісмаілава, якую арыштавалі пасля публікацый пра карупцыю сям'і азербайджанскага прэзідэнта, павіншавала журналістаў, якія «не атрымалі кватэру ў якасці хабару».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?