Традыцыйны касцюм «чумнога доктара»
Навукоўцы атрымалі новы лекавы прэпарат, які знішчае бактэрыі, адаптаваныя да сучасных антыбіётыкаў. Сярод такіх бактэрый была і Yersinia pestis - узбуджальнік бубоннае чумы, або Чорнае смерці. Даследаванне было апублікаванае ў часопісе mBio.
Нядаўні лабараторны эксперымент, які правялі навукоўцы з Універсітэта Дзюка і Інстытута Пастэра ў Лілі, дазволіў атрымаць новы інгібітар LpxC, які можа лячыць бактэрыяльныя інфекцыі, ўстойлівыя да многіх лекавых сродкаў.
Прэпарат LPC-069 вылечыў у мышэй інфекцыю, якую выклікала грамадмоўная бактэрыя Yersinia pestis. Гэтая ж бактэрыя выклікае бубонную чуму - самую пашыраную разнавіднасць чумы. Бубонную чуму штогод дыягнастуюць прыкладна ў тысячы чалавек па ўсім свеце.
Інгібітары LpxC ўяўляюць сабой новы клас антыбіётыкаў, якія могуць лячыць мноства інфекцыйных захворванняў, выкліканых грамадмоўнымі мікраарганізмамі. Доўгі час навукоўцы не маглі вылічыць, у якой канцэнтрацыі гэты прэпарат бяспечны для чалавека і ў той жа час эфектыўны.
LPC-069 не выклікаў сур'ёзных пабочных эфектаў у паддоследных мышэй пры любой дазіроўцы, у тым ліку і самай высокай. 15 грызунам увялі прэпарат праз 18 гадзін пасля заражэння бубоннай чумой, і яны засталіся жывыя, тады як заражаныя мышы з кантрольнай групы загінулі.