Грамадзянін Беларусі знойдзены мёртвым на паўднёвым захадзе расійскай сталіцы, перадаюць расійскія СМІ са спасылкай на праваахоўныя органы Масквы.

Паведамляецца, што мужчына 1979 года, ураджэнец Беларусі, працаваў у Маскве архітэктарам і пражываў у мікрараёне Ясенева.

Цела беларуса знайшоў яго знаёмы. Паводле інфармацыі СМІ, мужчына ляжаў на падлозе, з яго галавы тырчаў металічны стрыжань.

Пакуль няма інфармацыі аб тым, ці быў гэта няшчасны выпадак ці забойства. Праваахоўныя органы расійскай сталіцы праводзяць праверку па гэтым факце, абставіны смерці высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?