Tut.by
З 1 верасня Ірына Наркевіч з'яўляецца намеснікам старшыні праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), піша Tut.by.
На мінулым тыдні Наркевіч была вызвалена ад пасады намесніка міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю «ў сувязі з пераводам да іншага наймальніка».
Сёння стала вядома новае месца працы вядомай чыноўніцы. Ірына Наркевіч будзе курыраваць у БУТБ таргі прамысловымі і спажывецкімі таварамі.
Цікава, што назіральную раду БУТБ узначальвае першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю (Артур Карповіч).
0
0
0
0
0
0