Рада бяспекі ААН аднагалосна ўхваліла распрацаваную раней ЗША рэзалюцыю аб увядзенні новых санкцый у дачыненні да Паўночнай Карэі, паведамляе CNN. Гэты крок у адказ, як нагадвае тэлеканал, быў прыняў праз тыдзень пасля таго, як КНДР правяла «шостае», «найбольш буйное» ядзернае выпрабаванне.

Reuters.com

Reuters.com

Новая рэзалюцыя разлічана на «дасягненне шасці асноўных мэт». У прыватнасці, дакумент, па яго дадзеных, павінен абмежаваць імпарт нафты ў Паўночную Карэю, забараніць экспарт з краіны тэкстыльнай прадукцыі, спыніць дадатковыя кантракты КНДР з замежнымі працоўнымі, спыніць кантрабанду, спыніць сумесныя праекты Пхеньяна з іншымі краінамі, а таксама ўнесці ў санкцыйны спіс паўночнакарэйскія органы ўлады.

Раней, 11 верасня, Вашынгтон, як нагадвае CNN прапаноўваў больш жорсткі праект рэзалюцыі. У ім, паводле інфармацыі тэлеканала, утрымліваўся заклік да поўнай забароны на экспарт нафты ў Паўночную Карэю і замарожванне актываў лідара КНДР Кім Чэн Ына і прадстаўнікоў Рабочай партыі і ўрада Паўночнай Карэі. Аднак пазней у той жа дзень ЗША прадставілі яшчэ адзін праект гэтага дакумента, адзначае CNN.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0