Прадстаўнікі ўладаў паведамляюць, што ў сталіцы разбураны дзясяткі дамоў.
Аэрапорт Мехіка зачынены. Мноства будынкаў у горадзе цалкам эвакуяваныя.
Ратавальнікі прыбылі ў раёны горада з найбольшымі разбурэннямі. Ёсць асцярогі, што пад заваламі застаюцца людзі. Ратавальнікі і добраахвотнікі разграбалі завалы разбураных будынкаў.
Па словах уладаў, як мінімум за 3,8 млн чалавек засталіся без электрычнасці.
Землятрус у момант вучэнняў
Землятрус адбыўся ў 13:14 па мясцовым часе (18:14 па Грынвічы). Неадкладна тысячы людзей высыпалі на вуліцы.
Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся непадалёк ад горада Атэнсінга, у штаце Пуэбла, прыкладна ў 120 кіламетрах ад Мехіка, на глыбіні 51 кіламетр, паведамляе Геалагічная служба ЗША.
Прынамсі 54 чалавекі загінулі ў мексіканскім штаце Марэлас, на поўдзень ад сталіцы, 8 чалавек у штаце Мехіка, 6 чалавек у штаце Пуэбла і 4 чалавекі ў сталіцы краіны.
Землятрус адбыўся ў момант, калі выратавальныя службы Мехіка праводзілі вучэнні па барацьбе з наступствамі падобных катаклізмаў, у 32-ю гадавіну магутнага землятрусу, у выніку якога тады загінула каля 10 тысяч чалавек.
Хуан Пальер, Бі-бі-сі, Мехіка
Мехіка прывык да землятрусаў. Але гэты канкрэтны штуршок, які адбыўся роўна ў гадавіну магутнага землятрусу 85-га года, быў адным з наймацнейшых на памяці мясцовых жыхароў.
Тысячы людзей выбеглі на вуліцы, трасучыся ад страху, плачучы і спрабуючы датэлефанавацца да сваіх родных і блізкіх.
Ужо ясна, што колькасць ахвяр будзе павялічвацца. Толькі ў раёне сталіцы разбурана не менш за 30 будынкаў.
Людзі голымі рукамі спрабуюць разгрэбці завалы, бо ўпэўненыя, што там застаюцца пацярпелыя.