Паводле інфармацыі прэс-цэнтра Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі, 19 верасня ў воласці Грышкану былі затрыманыя кантрабандысты, у якіх знайшлі больш за 2 мільёны цыгарэт, піша Delfi.lv.

Памежнікі спынілі ў ваколіцах вёскі Чачы аўтамабіль, які кіраваў 29-гадовы мужчына. У салоне было знойдзена 8 скрынь цыгарэт з 80 000 цыгарэтамі Super Slim і 19 898 цыгарэт «Фэст» з беларускімі акцызнымі маркамі, а таксама 40 цыгарэт «Прэм'ер».

Былі правераны дамы кіроўцы і яго напарніка. Усяго памежнікі канфіскавалі 2 139 418 цыгарэт на 240 000 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0