Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Леаніда Анфімава наконт праекта ўказа «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», запатрабаваў адысці ад практыкі неабгрунтаваных праверак бізнэсменаў.

«Мы абмяркоўвалі і дамаўляліся, што пяройдзем ад карнага ўхілу нашай кантрольнай дзейнасці на прафілактычную працу. Мы зробім асноўны акцэнт на прафілактыцы правапарушэнняў, адыдзем ад планавых праверак (хоць яны ў вас застануцца — план ёсць план), зрушыць акцэнт на выбарачныя праверкі. Я заўсёды гэта патрабаваў: правярайце каго хочаце, але ў вас павінны быць падставы, канкрэтныя прычыны таго, што вы прыйшлі на прадпрыемства, да бізнэсмэна, фiзiчнай або юрыдычнай асобе. І калі такія падставы ёсць - калі ласка, ідзіце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак калі прадстаўнікі кантрольных органаў правяраюць беспадстаўна або падставы не пацвярджаюцца, яны павінны за гэта адказваць. «А то так можна прыдумаць рознага роду падставы, прыйсці - факты не пацвердзіліся, і ніхто за гэта не адкажа. Па-мойму, у гэтым нарматыўным прававым акце акцэнтаў на гэтым няма. Звярніце на гэта ўвагу. Ніякіх шчылін быць не павінна», - падкрэсліў кіраўнік краіны.

На яго думку, таксама неабходна скараціць колькасць падстаў для прызначэння пазапланавых праверак. «Не трэба там кучы гэтых падстаў: захацелася — пайшоў правяраць. Павінны быць выразна пазначаныя падставы і абставіны гэтых праверак», - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?