Урад зацвердзіў Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2017 — 2021 гады, паведамляе Tut.by са спасылкай на сайт Савета міністраў.

Фота Ірыны Арахоўскай.

План будзе садзейнічаць умацаванню прававой абароны дзяцінства і фарміраванню прававой культуры грамадства, ажыццяўленню аховы мацярынства і дзяцінства, удасканаленню механізму рэалізацыі правоў дзяцей на сацыяльную абарону і інклюзію, забеспячэнню аховы здароўя дзяцей, бяспекі жыццядзейнасці, а таксама аказваць судзеянне іх здароваму ладу жыцця, супрацьдзеянне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю, маральнаму і духоўнаму развіццю дзяцей і інш.

Усяго ў плане 103 пункты. У тым ліку:

  • Распрацоўка ўніверсальнага вэб-партала, які ўтрымлівае інфармацыю аб дзецях, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.
  • Забеспячэнне павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў устаноў адукацыі па пытаннях фарміравання ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, прававой і інфармацыйнай культуры.
  • Забеспячэнне павышэння кваліфікацыі лекараў-педыятраў і лекараў агульнай практыкі, медсясцёр у мэтах выкарыстання новых ведаў пры хатнім наведванні дзяцей ранняга ўзросту.
  • Правядзенне комплекснага даследавання аб устанаўленні распаўсюджанасці прычын і фактараў суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў.
  • Распрацоўка праграм і праектаў па палікультурным выхаванні навучэнцаў, фарміраванні талерантнага стаўлення, разумення адрозненняў, умення супрацьстаяць забабонам і іншым з'явам, вядучым да сацыяльнай ізаляванасці.
  • Уключэнне ў навучальныя праграмы дысцыплін адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых пытанняў фарміравання культуры ненасілля ў грамадстве, рэабілітацыі дзяцей, якія пацярпелі ад гвалту, прафілактыкі гвалту над дзецьмі, гвалту ў сям'і.
  • Вывучэнне становішча дзяцей-інвалідаў шляхам правядзення выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак у мэтах комплекснай ацэнкі становішча асоб з абмежаванымі магчымасцямі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0