Егіпцянка, якая лічылася самай цяжкай у свеце, памерла ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, паведамляе ВВС.

Saiffe Hospital

Saiffe Hospital

Эман Абд эль-Аці ў пачатку года праходзіла курс лячэння ад атлусцення ў Індыі.

Паводле паведамленняў СМІ, у выніку медыцынскага ўмяшання яна страціла 300 кг ад 500, але памерла з-за ўскладненняў са здароўем, якія ўзніклі пасля.

У заяве бальніцы гаворыцца, што 37-гадовая жанчына пакутавала на хваробу сэрца і парушэнне працы нырак.

Эман Абд эль-Аці з мая знаходзілася ў сталіцы ААЭ Абу-Дабі, куды яе перавялі пасля барыятрычнай аперацыі ў горадзе Мумбаі.

Saiffe Hospital

Saiffe Hospital

Перад аперацыяй сям'я Эман распавяла, што яна не выходзіла з дому 25 гадоў.

Пасля збору сродкаў у інтэрнэце, арганізаванага яе сястрой, жанчыну даставілі на чартарным самалёце ў спецыялізаваную клініку ў Мумбаі. Аднак затым яе сям'я вырашыла перавезці яе адтуль, абвінаваціўшы медперсанал клінікі ў некампетэнтнасці.

Скандал выбухнуў, калі Шайма Сялім — сястра Эман — выклала ў сацыяльнай сетцы кароткае відэа, у якім кажа, што яе сястра па-ранейшаму не можа ні гаварыць, ні рухацца, і не схуднела так моцна, як запэўніваюць лекары.

Барыятрычная хірургія, вядомая таксама як хірургія атлусцення, выкарыстоўваецца для лячэння атлусцення і карэкцыі вагі ў пацыентаў з індэксам масы цела, які перавышае 35-40 адзінак. У свеце ў асноўным прымяняюцца бандажаванне страўніка, рукаўная гастрапластыка і страўнікавае шунтаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0