Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Ігар Яўсееў і Аляксандр Субоцін прызначаныя адпаведна памочнікам прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Мінскай вобласці і памочнікам прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Віцебскай вобласці.

Адпаведнае кадравае рашэнне сёння прыняў Аляксандр Лукашэнка.

Апошняя пасада Ігара Яўсеева — старшыня УУС Мінскага аблвыканкама, а ў 2010-2011 гг. ён праславіўся жорсткім падаўленнем пратэстаў у Мінску. Таксама некаторы час узначальваў віцебскую абласную міліцыю.

Аляксандр Субоцін да свайго новага прызначэння працаваў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання — дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду.

Яму 41 год, родам ён з Віцебска. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, пазней вярнуўся туды ўжо выкладчыкам.

Пяць фактаў пра славутага міліцыянера Ігара Яўсеева, які стаў памочнікам Лукашэнкі па Мінскай вобласці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0