14 кастрычніка міліцыя ўварвалася на канцэрт чатырох калектываў з Расеі і Беларусі пад назвай Minsk Edge Day 2017.

«Тут тры бусы з людзьмі ў масках. Усіх гледачоў паставілі «на расцяжку», моцна ўсіх білі», — паведамляў «Белсат». Пазней каля 30 чалавек адвезлі ў аддзяленне міліцыі.

Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

16 кастрычніка сталічная міліцыя растлумачыла, што адбылося на канцэрце.

«14 кастрычніка на спецлінію 102 каля 17 гадзін патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што на закрытым канцэрце ў адным з дамоў па вуліцы Чапаева адбываецца распаўсюджванне наркатычных рэчываў і там знаходзяцца непаўналетнія асобы, — паведамілі ў сталічным ГУУС. — У сувязі з магчымым знаходжаннем на канцэрце вялікай колькасці грамадзян былі задзейнічаныя супрацоўнікі Партызанскага РУУС Мінска і АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. Па прыбыцці міліцыянтаў канцэрт быў спынены, частка прысутных была дастаўлена ў Партызанскае РУУС. Пасля высвятлення асобаў яны былі адпушчаныя.

У Партызанскім РУУС зарэгістраваны матэрыял праверкі, праводзіцца разбіральніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?