27—28 кастрычніка тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў.

27 кастрычніка чакаецца перавага хмарнага надвор'я. На большай частцы кароткачасовыя ападкі (у асноўным дождж). Уначы +2.. + 8°С, у другой палове дня да +5.. + 11°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

У Мінску днём чакаецца +7—9°С, дождж.

28 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах мокры снег, слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. + 5°С, максімальная днём +2.. + 8°С

У Мінску — +3—5°С, невялікі дождж

29 кастрычніка надвор'е будзе вызначаць цыклон з цэнтрам над Літвой. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу па крайнім усходзе магчымы мокры снег, слабы галалёд. Месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе, моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 0°С па ўсходзе да + 7°С па захадзе краіны, максімальная днём +3.. + 9°С.

У Мінску чакаецца +4—6°С

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0