Беларускія чыноўнікі пачалі актыўна прасоўваць краіну ў заходняй медыйнай прасторы. Услед за інтэрв'ю міністра замежных спраў Уладзіміра Макея The Financial Times інтэрв'ю часопісу Forbes даў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер распавёў пра тое, як Беларусь выбіралася з двух крызісаў: сусветнага крызісу (мабыць, гаворка пра крызіс 2008-га года) і рэцэсіі ў Расеі ў 2014—2016 гадах. Прычым іх наступствы адчуваюцца да гэтага часу, мяркуе Кабякоў. «Нашай галоўнай задачай было утрымаць узровень ВУП. Мы не пайшлі на масавыя звальненні з-за падзення знешняга попыту на нашу прадукцыю. Але гэта патрабавала значных дзяржаўных інвестыцый, каб утрымаць рэальны сектар на плаву. Мы былі вымушаныя скараціць капітальныя выдаткі на будаўніцтва грамадскай інфраструктуры. Пры гэтым прынялі меры па стымуляванні экспарту, лібералізацыі бізнэс-асяроддзя, змаглі прыцягнуць замежныя інвестыцыі, захоўваючы пры гэтым стабільнасць нашай фінансавай сістэмы».

Кабякоў расказаў, што цяпер беларуская эканоміка стабільна аднаўляецца, дзяржава падтрымлівае малыя і сярэднія прадпрыемствы, робіць стаўку на інавацыі, умацоўвае рынкавыя інстытуты.

Самая аптымістычная частка інтэрв'ю — аповед пра ІТ-перспектывы Беларусі. Кабякоў адзначыў, што мы раўняемся тут на Польшчу і Ізраіль.

«Адпраўным пунктам для нашага ІТ-аўтсорсінгу быў 2005 год, калі стварылі Парк высокіх тэхналогій, беларускі аналаг Сіліконавай даліны. Беларусь мае вялікі патэнцыял з-за выдатных традыцый вышэйшай адукацыі ў галіне інжынерных навук і матэматыкі. А падатковыя прэферэнцыі дазволілі стварыць за апошнія 12 гадоў магутны ІТ-кластар, у якім больш за 180 кампаній. У выніку экспарт камп'ютэрных паслуг Беларусь павялічыла ў 30 разоў за гэты 12-гадовы перыяд», — лічыць прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?