Калі ў Джона Марціна з'явіліся непрыемныя адчуванні ў горле, ён нанёс на шыю звыклы для працэдуры УГД-гель і прасканаваў патрэбны ўчастак з дапамогай Butterfly iQ. На здымках, якія імгненна паказаў iPhone, аказалася цёмнае трохсантыметровае ўтварэнне.

Прылада створаная кампаніяй Butterfly Network. У адрозненне ад падобных распрацовак, тут выкарыстоўваецца зусім іншая тэхналогія. Звычайна ультрагукавыя хвалі генеруе крышталь, які вібруе з пэўнай частатой. У навінцы ж яго замянілі паўправадніковым чыпам памерам з паштовую марку, што дазволіла зрабіць вытворчасць істотна таннейшай. Па дакладнасці прыбор саступае стацыянарным сістэмам, але гэта кампенсуецца ягонай партатыўнасцю.

Кошт Butterfly iQ складзе $2000, пастаўкі пачнуцца ў 2018 годзе. У наступным годзе каманда абяцае выпусціць абноўленае праграмнае забеспячэнне, якое дазволіць аналізаваць аб'ёмы крыві, якія перапампоўваюцца сэрцам, і дыягнаставаць некаторыя парушэнні, напрыклад, анеўрызм аорты. Спецыялісты Butterfly Network лічаць, што ў будучыні праграмнае забеспячэнне з штучным інтэлектам дазволіць аўтаматычна інтэрпрэтаваць вынікі ультрагукавога даследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?