Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў распавёў, чаму адправіў дачку ў беларускамоўную гімназію.

— У гімназіі дачка вывучае дзве мовы — англійскую і кітайскую. Гімназія беларускамоўная.

— Як вы прыйшлі да такога рашэння?

— Асноўны матыў быў у тым, каб яна ў гэтым узросце ўвабрала ў сябе як мага больш. Рускамоўнае асяроддзе ў яе паўсюль, а беларускую мову яна чуе толькі пры камунікацыі са мной і ў школе. Гэта дадатковы адукацыйны момант, які лішнім не будзе.

— З дачкой вы размаўляеце па-беларуску?

- Так. Трэба было рыхтаваць яе да школы. За некалькі гадоў мы з ёй перайшлі на беларускую. Мне карысна і ёй, - сказаў Радзівонаў у праграме «Спорт-кадр» на канале «Беларусь 5» піша Tribuna.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?