hullcitytigers.com

hullcitytigers.com

Слуцкі пакінуў сваю пасаду пасля сустрэчы з кіраўніцтвам клуба, якая адбылася ў нядзелю. «Леанід працаваў нястомна на сваёй пасадзе і паводзіў сябе годна. На жаль, вынікі расчаравалі абодва бакі, а таму мы вырашылі спыніць супрацоўніцтва», — сказаў віцэ-прэзідэнт Хала» Эхам Алам.

Слуцкі узначаліў «Хал» у пачатку лета. Ён стаў першым расійскім трэнерам, які атрымаў працу ў Англіі. Перад Слуцкім была пастаўлена задача вярнуць «Хал» у прэм'ер-лігу англійскага чэмпіянату, адкуль клуб вылецеў па выніках мінулага сезону.

Да моманту адстаўкі Слуцкага «Хал» быў далёкі ад выканання гэтай задачы. Трэнер быў звольнены пасля сяміматчавай бязвыйгрышнай серыі, якую склалі чатыры паразы і тры нічыі. Пасля гэтай серыі «Хал» апынуўся на дваццатым месцы ў чэмпіёншыпе. Ад зоны вылету каманду аддзяляе ўсяго тры балы.

Леанід Слуцкі быў у 2015—2016 гг. галоўным трэнерам зборнай Расіі, а ў 2009—20015 гг. маскоўскага ЦСКА, менавіта пад яго кіраўніцтвам працаваў на пасадзе трэнера ў армейскім клубе Віктар Ганчарэнка, сённяшні галоўны трэнер каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0