Гісторык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у сваім выступе на ІІ з’ездзе беларускіх навукоўцаў засяродзіў увагу на пытанні беларускай мовы ў сістэме адукацыі.

Выступ Ігара Марзалюка. Фота belta.by.

Выступ Ігара Марзалюка. Фота belta.by.

«Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя — на рускай (выступаў на рускай). «Плаўна папулярызаваць, без навязвання… Ніхто не абароніць беларускую мову, апроч народа, навукоўцаў і прэзідэнта», — цытуе Марзалюка ў сваім фэйсбуку дэлегат з’езда Ягор Лебядок.

Ігар Марзалюк — гісторык з Магілёва, быў аўтарам «Нашай Нівы». Быў сябрам апазіцыйнай сацыял-дэмакратычнай партыі. Потым пачаў падтрымліваць Аляксандра Лукашэнку. Абіраўся ў Савет Рэспублікі, цяпер — дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?