ДАІ Мінскай вобласці правядзе масіраваную адпрацоўку трасы Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач 22—25 снежня, піша БелТА.

«Аналіз аварыйнасці сведчыць аб неспрыяльнай дарожнай абстаноўцы на аўтамабільнай дарозе Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач і ў межах Маладзечанскага раёна ў цэлым, — адзначылі ва ўпраўленні. — У сувязі з гэтым з 22 па 25 снежня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць масіраваную адпрацоўку аўтадарогі Р28, выкарыстоўваючы пры гэтым галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР».

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пешаходам, каб выключыць парушэння імі правілаў, а таксама выхад на праезную частку ў цёмны час сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0