На таргах у Мінску даляр апусціўся ніжэй за два рублі. На пачатку гандлёвай сесіі 22 снежня курс амерыканскай валюты знізіўся на 0,0102 (-0.51%) да 1,9921.

Нагадаем, што планку ў два рублі даляр адолеў на таргах 15 лістапада, 23 лістапада ён апускаўся да 1.9968, але зноў узяў псіхалагічную вышыню ў 2 рублі на таргах 28 лістапада. Гадавы максімум быў зафіксаваны на таргах 13 снежня — 2,0378.

1 студзеня 2017 года курс даляра складаў 1,9585, гадавы мінімум быў 25 мая — 1,8520.

Сёння банкі купляюць даляр ад 1,97 да 1,994 рубля.

Еўра сёння патаннеў на 0,0182 да 2,3608.

Расійскі рубель даражэе на 0,0013 да 3.4170 за 100 расійскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0