Заснавальніка Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксея Навальнага падчас сустрэчы ініцыятыўнай групы ў Сярэбраным Бары вылучылі ў прэзідэнты Расіі, паведамляе РБК.

За яго вылучэнне прагаласавалі 742 ўдзельніка сходу, супраць не выказаўся ніхто. Таксама 24 снежня групы па вылучэнні заснавальніка ФБК сабраліся яшчэ ў 19 гарадах Расіі. Навальны, паводле яго слоў, сабраў ужо 100 тыс. подпісаў для рэгістрацыі на выбарах (як самавылучэнцу яму неабходна сабраць іх 300 тыс.)

Расійскі ЦВК неаднаразова заяўляў, што Навальны не можа быць вылучаны кандыдатам праз наяўнасць судзімасці. Сам палітык заяўляе, што гэта супярэчыць Канстытуцыі. Ён таксама паабяцаў зладзіць страйк у выпадку нядопуску да выбараў. Падаць дакументы ў ЦВК Навальны плануе ўжо 24 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?