Такой каляднай вячэры, як у сям'і ў чэшскім мястэчку Урацімаў, напэўна, яшчэ не было ні ў кога. Да святочнага стала падрыхтавалі запечаную качку.
Але бабуля замест прыправаў нібыта памылкова пасыпала страву марыхуанай. Сям'я села за стол, пакаштавала качку — і атруцілася.
Члены сям'і скардзіліся на слабасць, галаўны боль, млоснасць і ваніты. У іх таксама былі галюцынацыі.
Чатырох дарослых і двух дзяцей 3 і 6 гадоў хуткая завезла ў бальніцу.
Паводле інфармацыі тэлеканала Polar, лабараторны тэст пацвердзіў, што сям'я атруцілася марыхуанай, якую пенсіянерка прыняла за спецыі маяран. Марыхуану нібыта з лячэбнай мэтай выкарыстоўваў дзед.
Толькі ў яго пасля каштавання качкі не было праблем са здароўем.
0
0
0
0
0
0