Неймаверна, але факт: і ва ўрадзе Язэпа Варонкі ўзору 1918-га, і ва ўрадзе Андрэя Кабякова ўзору 2018-га ёсць Лявон Заяц. Канечне ж, гэта не адзін і той самы чалавек.

Першы Лявон, Леанард Язэпавіч Заяц, нарадзіўся ў 1890-м у Даўгінаве Вілейскага павета.

У Радзе БНР быў сакратаром, пасля народным кантралёрам, што прыкладна адпавядала пасадам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і Камітэта дзяржкантролю.

Другі Лявон, Леанід Канстанцінавіч Заяц, нарадзіўся ў 1958-м у вёсцы Гацук Слуцкага раёна.

Пачаўшы трактарыстам, ён дайшоў да высокіх пасад: кіраваў і Слуцкім хлебзаводам, і агракамбінатам «Дзяржынскі», а ад 2012 года кіруе міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0