На возеры Юбілейным ля Гродна выратаваны мужчына, што праваліўся пад лёд. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскай абласной арганізацыі Асвода.

29-гадовы мужчына выпісваў піруэты на лёдзе непадалёк ад дамбы і ў нейкі момант праваліўся ў ваду.

«На сітуацыю звярнулі ўвагу на выратавальнай станцыі. Тут жа да месца здарэння накіраваліся ратавальнікі. І мужчыну дасталі з вады», - адзначылі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Таварыства выратавання на водах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0