Адно з самых незвычайных месцаў беларускай прыроды — Сарачанскія азёры, што каля самай літоўскай мяжы ў Астравецкім раёне. На працягу цэлых 10 кіламетраў адно азярцо пераходзіць у другое, тое — у трэцяе і г.д. Цэлыя карáлі, нанізаныя на тонкую нітку пратокаў і перашыйкаў.
Ёсць, дарэчы, і больш шырокавугольны варыянт здымка, які паказвае: там, у іншым накірунку, гэтыя азёры ўсё працягваюцца і працягваюцца…
0
0
0
0
0
0