Мужчына, які адпачываў са сваёю сям'ёй з трох чалавек у горналыжным комплексе Сілічы, ўзяў напракат чатыры камплекты лыжаў па чужым пашпарце, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Па дапамогу ў розшуку ў міліцыю звярнулася працаўніца пункту пракату, якая не заўважыла, што чалавек, які бярэ лыжы, моцна адрозніваецца ад фотаздымка ў паказаным ім пашпарце.

Міліцыянты прааналізавалі відэазапіс з камеры, якая вісела наўпрост над галавою працаўніцы — і па відэаздымках неўзабаве вылічылі зламысніка. Ім аказаўся 43-гадовы жыхар Салігорска.

Відэа — УУС Мінаблвыканкама

Скрадзеныя лыжныя камплекты знайшлі ў яго на лецішчы. З ягоных словаў, прадаваць ён іх не збіраўся, а хацеў пакінуць у прыватнае карыстанне. Цяпер яму пагражае пакаранне паводле крымінальнага артыкула «Махлярства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0