Суд Баранавіцкага раёна прысудзіў 22-гадовага мясцовага жыхара да двух месяцаў арышту за напад на кантралёра, паведамляе БелТА са спасылкай на памочніка Баранавіцкага міжраённага пракурора Юлію Акуліч. Інцыдэнт адбыўся ў лістападзе мінулага года.

Малады чалавек ехаў у аўтобусе, але, з яго словаў, забыўся прабіць талон. Зрабіў гэта, калі праз некалькі прыпынкаў у салон зайшлі кантралёры. Адзін з іх сказаў пасажыру, што за неаплочаны праезд яму давядзецца заплаціць штраф.

Парушальнік паспрабаваў выйсці з транспарту, аднак супрацоўнік заступіў яму шлях. У адказ мужчына схапіў апанента за грудзі, штурхнуў на сядзенне і утрымліваў рукамі ў вобласці шыі. Калега пацярпелага зняла бойку на відэарэгістратар. Заўважыўшы гэта, хуліган адпусціў кантралёра, а затым выбег з аўтобуса.

Мужчына раскаяўся ў зробленым, папрасіў прабачэння ў пацярпелага. Суд прызнаў безбілетніка вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч.1 ст.366 (гвалт у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) КК і прызначыў яму два месяцы арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?