У Ватыкане адбылася сустрэча епіскапата Беларускага касцёла з Папам Францішкам. На сустрэчы абмяркоўваліся структурныя змены ў Касцёле ў нашай краіне, нюансы беларускага заканадаўства, пытанні моладзі, а таксама магчымы візіт пантыфіка ў Беларусь. Пра падрабязнасці распавёў Ватыканскаму радыё арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Папа сказаў так — у гэтым годзе гэта немагчыма, бо ўжо распісаны ўвесь графік візітаў, аднак, ён вельмі, вельмі хацеў бы прыехаць. Ён марыць аб тым, каб прыехаць у нашу краіну. Папа даў нам надзею, адносна таго, што, на маю думку, у блізкай будучыні прыедзе да нас. Ён сказаў: «Мне вельмі хацелася б прыехаць. Тое, як мы прадставілі Касцёл і тое, аб чым ён ведаў раней, вельмі яго зацікавіла», - падкрэсліў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0