Узровень вады ў Дняпры ў Рэчыцы склаў 389 см пры выхадзе на пойму ў 280 см.

Работнікамі МНС быў праведзены маніторынг паводкавай сітуацыі ў Рэчыцы. Высветлілася, што з-за паводкавых вод Дняпра адбылося падтапленне 300 метраў ўчастка грунтавай дарогі, размешчанай у поймавай зоне на вуліцы Метызнікаў у Рэчыцы.

На вуліцы размешчана 6 жылых дамоў, у якіх жыве 18 чалавек, 8 з іх — дзеці. Праезд па дарозе магчымы толькі грузавым транспартам. Але жыццядзейнасць не парушаная, паведамляе прэс-служба МНС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0