У Шуміліне двое хлопцаў 1995 і 1996 года нараджэння вынеслі з мясцовага касцёла больш за 8 тысяч рублёў. І гэта быў не першы іх крадзеж з гэтага храма, паведамляе УУС Віцебскай вобласці.

Маладыя людзі праніклі ў Парафію Маці Божай Фацімскай праз падвальнае памяшканне і выкралі з сейфа каля 8 тысяч рублёў — грошы абшчыны, а таксама асабістыя зберажэнні старшыні парафіяльнай рады.

У касцёле і раней здараліся дробныя крадзяжы, таму на тэрыторыі ўсталявалі камеры відэаназірання. У іх поле зроку і патрапілі злодзеі.

Міліцыя ўстанавіла, што папярэднія крадзяжы ў храме здзяйснялі гэтыя ж хлопцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0