Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пленарным пасяджэнні 2 кастрычніка пагадзіліся з пярэчаннямі А. Лукашэнкі адносна асобных палажэнняў Кодэкса аб зямлі.

Кодэкс быў прыняты ніжняй палатай у другім чытанні 17 чэрвеня. 28 чэрвеня яго ўхваліў савет рэспублікі, аднак прэзідэнт падпісаў дакумент з пярэчаннямі.

Як зазначыў старшыня парламенцкай камісіі па аграрных пытаннях Міхаіл Русы, палажэнні кодэкса замацоўваюць магчымасць атрымання зямельных участкаў у спадчыну на праве прыватнай уласнасці або на праве валодання, якое пажыццёва атрымліваецца ў спадчыну, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства пры атрыманні ў спадчыну.

«Улічваючы абмежаваную абаротаздольнасць зямельных участкаў (яны могуць знаходзіцца ў прыватнай уласнасці толькі грамадзян Рэспублікі Беларусь), абгрунтавана даць магчымасць іх атрымання на праве прыватнай уласнасці або на праве валодання, што пажыццёва атрымліваецца ў спадчыну, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія знаходзяцца ў сваяцкіх адносінах са спадчынадаўцам зямельнага ўчастка. Неабходна вызначыць вычарпальнае кола такіх асоб», — сказаў М. Русы.

Ён праінфармаваў, што цяпер распрацоўваюцца адпаведныя змяненні ў кодэкс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?